Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

 
10
сен 2013

На вуліцы Рабцава ў Брэсце на зіму гледзячы зрабілі з’езды на веладарожках

На вуліцы Рабцава ў Брэсце на зіму гледзячы зрабілі з’езды на веладарожках - фота

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

На вуліцы Рабцава на зіму гледзячы зрабілі з’езды на веладарожках

Менавіта высокія з’езды былі прычынай непадпісання акту прыёмкі рэмонту каля года таму назад.

 

На вуліцы Рабцава ў Брэсце на зіму гледзячы зрабілі з’езды на веладарожках - фота

На вуліцы Рабцава ў Брэсце на зіму гледзячы зрабілі з’езды на веладарожках - фота

 

З уласнай інфармацыі, акт аб прыемцы ў эксплуатацыю  адрамантаванай вуліцы Рабцава не падпісала Дзяржаўтаінспекцыя. У некаторых месцах вышыня з’езду з бардзюраў дасягала  10 см. Але збольшага яна складала 2-3 см, што не вышэй за дапушчальныя паводле апошніх стандартаў 2010 года 4 см.

 

На вуліцы Рабцава ў Брэсце на зіму гледзячы зрабілі з’езды на веладарожках - фота

На вуліцы Рабцава ў Брэсце на зіму гледзячы зрабілі з’езды на веладарожках - фота

 

Пагадзіцеся, 4 сантыметры для веласіпеда таксама непрыемна. Асабліва калі ўлічыць, што гэта хай сабе і найменшая, але аварыйная глыбіня для ямак на аўтадарозе.

Таму з прыемнасцю паказваем вам фота з тратуараў і веладарожак на вуліцы Рабцава. Тут усюды зробленыя поўныя (!) з’езды, якія зводзяць вышыню бардзюра на нуль.

 

На вуліцы Рабцава ў Брэсце на зіму гледзячы зрабілі з’езды на веладарожках - фота

 

Вуліца Рабцава мае даўжыню каля 4 кіламетраў і з’яўляецца адной з асноўных для выезду з горада на міжгароднія дарогі.