Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
29
апр 2014

Пайшлі трэшчынамі частка будынка занальнага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і гаражы выканкама Брэсцкага раёна

Пошли трещинами часть здания зонального Центра гигиены и эпидемиологии и гаражи Брестского райисполкома - фото

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Пайшлі трэшчынамі частка будынка занальнага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і гаражы выканкама Брэсцкага раёна. Некаторыя звязваюць гэта з будоўляй супермаркета “Астор-вэст”. Прынамсі, гігіеністы просяць пра адшкадаванне акурат новых суседзяў.

 

Пошли трещинами часть здания зонального Центра гигиены и эпидемиологии и гаражи Брестского райисполкома - фото

 

Супермаркет на месцы пустэчы на праспекце Машэрава пасля яго перасячэння з вуліцай Камуністычнай амаль цалкам узведзены. Пад яго капалі глыбокі катлаван і забівалі сваі.

 

Пошли трещинами часть здания зонального Центра гигиены и эпидемиологии и гаражи Брестского райисполкома - фото

 

Гігіеністы кажуць, што расколіны на цокалі Цэнтра, які месціцца па вуліцы Харужай  насупраць новага супермаркета,  з’явіліся менавіта пасля працаў нулявога цыклу ў суседзяў.

Ім гэта асабліва прыкра, таму што іхні будынак таксама зусім новы. Яго паставілі некалькі гадоў таму назад на месцы былога драўлянага зусім заняпалага памяшкання.  І вось  яно ўжо пачало рэпацца.

 

Пошли трещинами часть здания зонального Центра гигиены и эпидемиологии и гаражи Брестского райисполкома - фото

 

Паводле ўласнай інфармацыі, пацярпелыя гігіеністы звярнуліся да ўладальнікаў супермаркета з просьбай прадаставіць будматэрыялы для ліквідацыі трэшчын. Сваю ненастойлівую просьбу яны накіравалі гаспадарам “Астор-вэста” пісьмова.

Што да гаражоў выканкама Брэсцкага раёна,  то там нешматлікія расколіны таўшчынёй  да сантыметра ўжо замазалі растворам.

 

Пошли трещинами часть здания зонального Центра гигиены и эпидемиологии и гаражи Брестского райисполкома - фото

 

Выглядае саматужна, але і пабудовы не надта каб шык, з белай сілікатнай цэглы.