Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
13
авг 2015

В Смоляницу Пружанского района за надгробием приедут представители Еврейского музея из Москвы

В Смоляницу Пружанского района за надгробием приедут представители Еврейского музея из Москвы - фото

 

Нядаўна ў вёсцы Смаляніца брастаўчанін Аляксей Андрусевіч, які набыў сабе тут дом пад дачу, непадалёку ад хлява знайшоў тачыльны камень. Калі перавярнуў яго на другі бок, то ўбачыў там нейкія літары, паведамляе сайт budni.by.

Аляксею ўдалося зрабіць дакладны пераклад з іўрыта: «Тут пахавана сціплая жанчына Мір‘ям дачка Аўраама Надра Ірштрума. Няхай будзе і яе частка ў свеце іншым».

 

В Смоляницу Пружанского района за надгробием приедут представители Еврейского музея из Москвы - фото

 

Аляксей зразумеў, што тачыльны камень — ні што іншае, як яўрэйскі надмагільны помнік (мацэва), і  звязаўся з Яўрэйскім музеем і цэнтрам талерантнасці ў Маскве, каб паведаміць аб сваёй знаходцы.  Музейныя работнікі паабяцалі, што ў канцы жніўня прыедуць у Смаляніцу і забяруць да сябе гэты камень. Да таго ж прасілі яшчэ адшукаць прадметы яўрэйскай культуры: у музеі вельмі мала экспанатаў з Беларусі, а, як вядома, на Пружаншчыне ў даваенны час жыло шмат яўрэяў.

Звязацца з Яўрэйскім музеем і цэнтрам талерантнасці можна па адрасе: вуліца Абразцова,11 буд.1а, Масква, Расія, тэл +7495-645-05-50.

 

Директор известной мотольской фирмы "Аникс Саниа" ищет тех, кто знает иврит и историю еврейской общины