Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
29
март 2013

Брэст: час на вела!!!

Брэст: час на вела!!! - фота

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

З пятніцы пацяпленне, але некаторыя яго апярэдзілі.

Мужчына перарабіў звычайны велік: разрэзаў раму, падоўжыў яе  і ланцуг, паставіў перад сабой ветравік з дзюралю і арганічнага шкла, а на галаву пачапіў матацыклетны шлем. І – пакаціў па Савецкай.

 

Брэст: час на вела!!! - фота

 

Ці гатовыя дарогі да веласіпедаў так, як яны негатовыя для аўтамабіляў?

З уласных назіранняў: ад веламаршрута, прабітага пачынаючы ад 6-га мікрараёна да цэнтра горада, засталіся адрэзкі. Прычына: зімой з-за чысткі снегу пазносілі з’езды з тратуараў на вуліцы. Цяпер веласіпедысты, як раней, едуць дзе могуць.

З уласнай інфармацыі, ДАІ пакуль не ловіць веласіпедыстаў побач з гэтай трасай.

Будзем трымаць вас у курсе веларуху пасля пацяплення.