НОВОСТИ БРЕСТА, РЕГИОНА, БЕЛАРУСИ 

   vkontakte1   odnoklassniki   facebook   twitter   youtube

1000 new
Брест: расписание движения транспорта Афиша ДК профсоюзов в Бресте

 

 
09
янв 2014
Минск. Суворовское училище - фото

 

Яўген БЯЛАСIН для TOMIN.BY

Статуя з адбойным малатком на даху будынка ў Мінску пачала адбіваць бетон. Каб ён не падаў на галовы мінакам, знізу статуі прырабілі адмысловы шчыт.

 

Минск. Суворовское училище - фото

Минск. Суворовское училище - фото

 

Зрэшты, шчыт ля краю даха на чатырохпавярховым будынку Сувораўскай вучэльні, што па вуліцы Багдановіча, можа мець  і яшчэ якую, паралельную функцыю. Прыкладам, ён можа выкарыстоўвацца як рыштаванне  для абслугоўвання статуі рабочага, а з ёю і трох пазасталых статуй, а гэта напарніца рабочага і салдат-пехацінец ды танкіст з другога боку франтона.

 

Минск. Суворовское училище - фото

Минск. Суворовское училище - фото

 

Праверыць гэта цяжка, бо хто пусціць на дах будынка, які настолькі сакрэтны, што з вуліцы абазначаны толькі дошкамі – на адной напісана, што “тут в 1933 году был… Михаил Иванович Калинин”, а на другой, што  ў далёкім 1922 годзе камандзірскімі курсамі тут камандаваў  “герой …Фабрициус Ян Фрицевич”.

 

Минск. Суворовское училище - фото

 

Апаска ўзмацняецца пасля агляду глухога трохметровага муру вакол прымыкаючай тэрыторыі і перарастае ў нейкую трывогу, калі ўчытваешся ў вензель  на ляпніне часоў сталінскага ампіру. Там  недвухсэнсоўна прапісаныя Маркс, Энгельс, Ленiн і нават Сталiн (не прыбралі ўслед за манументам у 1960-х гадах).

 

Минск. Суворовское училище - фото

Минск. Суворовское училище - фото

 

Містычны, выходзіць, дамок. І толькі з праезду бронзавая статуя малога ў бацькавых кіцелі ды фуражцы і старавечная гармата на колах як ад вясковага воза дазваляюць здагадацца, што тут вучаць сувораўцаў.

Так што, наконт статуй на даху,  верым фотазуму. А ён выразна паказвае: пад рабочым з адбойным малатком пастамент парэпаўся і месцамі выкрышыўся, у той час як пад вайскоўцамі ён гладкі, непашкоджаны.

 

Дахавая статуя. Беласток.

Польша. Белосток - фото

 

Дарэчы, ні ў Беластоку, на палацы Браніцкіх , ні ў Парыжы, на Версалі,  Фантэнбло ці Саборы Парыжскай Божай Маці, каля якіх мне летась давялося пабываць, дахавыя і франтонныя статуі не маюць пад сабой ніякіх прыладаў для ўлоўлівання чаго кольвечы.

 

Скульптурная група на грамадскім будынку. Парыж.

Франция. Париж - фото

 

Яно і зразумела:  калі пачало церусіцца – трэба найперш баяцца, каб не грымнулася ўсё. А ў такім выпадку ніякія шчыты ніц не ўтрымаюць і нікога не ўратуюць.

 

Франтонныя  скульптуры. НОТР ДАМ дзю Пары. 

Франция. Париж - фото

 

Брэст – Мінск, 9.01.2014