Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
08
апр 2013

Ямы на вуліцы Машэнскага ў Брэсце засыпалі пяском

Ямы на вуліцы Машэнскага  ў Брэсце засыпалі пяском (фота)

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Гэта мае зрабіць адну з самых важных Брэста вуліц мала-мальскі праязной. Некаторыя ямы на гэтай альтэрнатыўнай для Маскоўскай вуліцы мелі глыбіню да 15 сантыметраў (пры “аварыйнай” глыбіні 4 см).

 

Ямы на вуліцы Машэнскага  ў Брэсце засыпалі пяском (фота)

 

У трох месцах транспартныя сродкі мусілі ездзіць па звілістай лініі, з выездам на паласу сустрэчнага руху.  А калі прама –  капут падвеска, набакір калясо, бывайце, роўныя парожкі, прывітанне, бляхарная майстэрня.

 

Ямы на вуліцы Машэнскага  ў Брэсце засыпалі пяском (фота)

 

Дадае экстрыму вада. Некаторыя яміны залітыя талай вадой, і іхнюю глыбіню зведаеш толькі калі ўехаў.

І вось выратавальнікі-рабочыя. Пад’ехалі  на самазвале яшчэ савецкіх часоў. Адзін зверху скідвае пясок, другі знізу шуфляй раўняе і прыбівае.

 

Ямы на вуліцы Машэнскага  ў Брэсце засыпалі пяском (фота)

 

Збольшага пазасыпалі на Машэнскага ўсе лагчыны. На Шасэйнай, якая ідзе далей, ямкі засталіся, і даволі  непрыемныя.

 

Ямы на вуліцы Машэнскага  ў Брэсце засыпалі пяском (фота)

 

Дарэчы, кажуць людзі, што ў свой час імя Машэнскага гарадскія ўлады надалі вуліцы ў спадзяванні, што ўладальнік “Санта Импекс”  падтрымае фамільную марку ўкладаннямі ў асфальт. Але, як бачым, пакуль рэпутацыю горада і ягонай вуліцы выратоўвае недарагі пясок.

 

Ямы на вуліцы Машэнскага  ў Брэсце засыпалі пяском (фота)

 

P.S. Самыя глыбокія ямы на сёння, 8 красавiка, знойдзеныя, аднак, у другім канцы горада, каля базара за ЦУМам.

 

Ямы на вуліцы Машэнскага  ў Брэсце засыпалі пяском (фота)