Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
19
апр 2014

У Брэсце адчынілася руская лазня, дзе афіцыйна забаронена нецэнзурна лаяцца

В Бресте открылась русская баня, где официально запрещено нецензурно ругаться - фото

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

У Брэсце адчынілася руская лазня, дзе афіцыйна забаронена нецэнзурна лаяцца.

 

В Бресте открылась русская баня, где официально запрещено нецензурно ругаться - фото

 

Таго, хто абкладзе мацюкамі персанал, выганяць без звароту грошай. Такое напісана ў правілах лазні, якая нядаўна адчынілася на тэрыторыі стадыёна “Юнацтва”.

 

В Бресте открылась русская баня, где официально запрещено нецензурно ругаться - фото

 

Чаму менавіта ў рускай лазні нельга ўжываць брыдкаслоўя? Адміністратар Леанід  тлумачыць:

- Да мяне стаўленне адпаведнае павінна быць, павага нейкая, і з майго боку таксама павага да кліента.  Вось яны там парацца, я ж не чую, як яны там... Я не павінен паводзіць сябе з імі непрыстойна. Бо ж яны пойдуць у іншае месца. Дзе б ты ні быў – у лазні, на стадыёне, – чалавек павінен паводзіць сябе нармальна. Мацюкі, асабліва ў публічных месцах, недапушчальныя. Там жа  могуць быць дзеці...

 

В Бресте открылась русская баня, где официально запрещено нецензурно ругаться - фото

 

Лазня з’яўляецца часткай Цэнтра здароўя, а ён у якасці камунальнага ўнітарнага прадпрыемства падпарадкоўваецца абласному ведамству па справах спорту і турызма, сказаў  адміністратар.

Яшчэ Леанід распавёў, што з культурай ён асабіста звязаны даўно: больш за 30 гадоў быў настаўнікам фізічнай культуры ў розных навучальных установах. Потым курыраваў будаўніцтва Цэнтра і лазні.

З яго словаў, печ у лазні каштуе 10 мільёнаў рублёў. Яна на дровах, прычым выключна бярозавых і альховых. Зверху 200 кілаграмаў камення. Пар з венікамі, басейн з халоднай вадой, але ўсё – БЕЗ мацюкоў.

 

В Бресте открылась русская баня, где официально запрещено нецензурно ругаться - фото

 

Дарэчы, Леанід паведаміў, што на ягонай радзіме, а гэта мяжа Магілёўшчыны і Смаленшчыны, кожны спраўны гаспадар здаўна меў такую лазню, толькі што без басейна.

 

 

 

Рейтинг рубрики за неделю