Творчая сустрэча з сучаснай беларускай пісьменніцай, аўтаркай кніг для дзяцей і падлеткаў – Кацярынай Хадасевіч-Лісавой – адбудзецца ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна 24 кастрычніка ў 13.30.
«Загадка прынцэсы Агнэсы», «Прыгоды лісачкі Красуні», «Таямніца зачараванага балота», «Сакрэты аднаго каралеўства»,
«Гаспадыня Ліловага цмока. Помста Змрочнага птаха» – гэтыя і другія цікавыя творы ўжо даўно падабаюцца хлапчукам і дзяўчынкам.
Праз сваю творчасць і аўтарскую фантазію пісьменніца адчыняе юным чытачам дзіўны свет кнігі.
Яе творы – гэта чароўнае прывітанне з нашага дзяцінства! Сустрэча з гэтай таленавітай і прыгожай пісьменніцай – унікальная магчымасць пазнаёміцца і з задавальненнем паразмаўляць з кніжнай феяй.
Аўтарка падзеліцца сваім багатым творчым вопытам, раскажа пра гісторыю стварэння і герояў апошніх кніг.