НОВОСТИ БРЕСТА, РЕГИОНА, БЕЛАРУСИ 

   vkontakte1   odnoklassniki   facebook   twitter   youtube

1000 new

jarmarki Брест: расписание движения транспорта Афиша ДК профсоюзов в Бресте

 

 
 
 

 

2019 10 24 tomashevich

24 кастрычніка а 13 гадзіне Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна запрашае на творчую сустрэчу з Георгіем Сцяпанавічам Тамашэвічам.

Георгій Сцяпанавіч – заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, выдатнік друку Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат ганаровага звання “Чалавек года – 2013” Брэсцкай вобласці ў сферы грамадскай дзейнасці і інфармацыйнай палітыкі.

З'яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў, спецыялізаваных кніг. Кніга «Нашчадкам слова застаецца» аб рэгіянальных журналістах і для журналістаў не мае аналагаў у рэспубліцы. Падарункам да 1000-годзя Брэста стаў зборнік Георгія Сцяпанавіча “Анёл над Брэстам: вянок санетаў”, у якім увасобіліся патрыятычныя пачуцці да горада, у якім аўтар жыве не адзін дзясятак гадоў.