Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

У Брэсцкай "Пушкінцы" адбудзецца творчая online-сустрэча з Надзеяй Парчук

 

 

Парчук

 

 

21 кастрычніка ў 15.00 у канферэнц-зале Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбудзецца творчая online-сустрэча з Н. М. Парчук.

Надзея Мікалаеўна Парчук нарадзілася 27 верасня 1951 г. у вёсцы Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум.

Пачынаючы з 2001 года яе вершы, водгукі, рэцэнзіі, пераклады друкаваліся ў газетах “Голас Радзімы”, “Настаўніцкая газета”, “ЛіМ”, “Беларуская ніва”, “Зорка”, “Рэспубліка”, у часопісах “Маладосць”, "Полымя", "Вясёлка", "Гаспадыня", "Алеся", "Бібліятэчны свет", "Бібліятэка прапануе", у альманахах "Жырандоля", "Гоман", "Свая стыхія", у калектыўных зборніках "Дазволь прычасціцца”, “Беларускі ручнік”, “Па праве жывога”, “Дыханнем адзіным”, “Паэзія 2011”, “Сіла слабасці”, “Карусель”, “ЛітАўра” і інш.

Лаўрэат прэміі імя У.А. Калесніка. Выпусціла восем зборнікаў паэзіі. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.