
П’яная жанчына прасіла “на поесть”.
Рабіла яна гэта дастаткова артыстычна, нягледзячы на высокую ступень ап’янення. Словы вязаліся ладна, і слёзы цяклі сапраўдныя.
Цыганка: – Помогите, ради Иисуса Христа, Матери Божьей ради, последние, мне уже ехать, не откажите, подайте на пропитание … Из Ковеля я… Из Украины… Не ела 3 дня, голодная…
{mp3}cyganka1{/mp3}
Пасля таго, як малады чалавек даў ёй ладныя грошы, яе плач набывае інтанацыю шчасця, і яна цалуе абраз Маці Божай, які трымае перад сабой абліччам да мінакоў.

У манеры сядзець на тратуары яна пераўзыйшла нават бялявага хлопца, які даволі часта сядзіць “штопарам” на Пушкінскай перад Калгасным рынкам і якога за “жалесны” выгляд я для сябе ахрысціў Оліверам Твістам (хоць яму і за 20).
Але пільнасць праявілі жанчыны. Заўважыўшы, што цыганка нападпітку, неслабой камплекцыі дзяўчына запатрабавала, каб тая прыбрала ікону, і каб выбіралася адсюль сама.
Дзяўчына: “На бухло збіраеш. Звальвай адсюль, няма чаго табе каля царквы сядзець. Пайшла!”
І прагнала артыстку.
Асабіста мне гэта падалося правільным. Бо ведаю статыстыку.
Аказваецца, не ўсе цыганы не працуюць. З 264 цыганоў Давыд-Гарадка, са словаў знаёмага чыноўніка аблвыканкама, афіцыйна працаўладкаваныя два.
Ды і фокус у тым, што мужчыны ў іх, калі не ўдалося прыладкавацца дзе каля фінансавага ручая, ніколі не сядзяць каля паперці. Садовяць жанчын.
Вось і гэтая, – хоць і прагналі, а паспела назбіраць. Паслухайце, як па-майстрэрску просіць. Паглядзіце, як прыгожа сядзіць.


