Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

Сымон БАЙ для ТOMIN.BY

Па вуліцы Савецкай  ад скрыжавання з вуліцай Міцкевіча да Пушкінскай аўтамабілі  днём  паўзуць як слімакі. 

Па Пушкінскай міма калгаснага рынка  яны паскараюцца да хуткасці пахавальнай працэсіі.

Назаву яшчэ “вузкія месцы”.

У час “пік” гэта  бульвар Касманаўтаў  ад вуліцы Гогаля да скрыжавання з праспектам Машэрава,  бульвар Шаўчэнкі да Варшаўскага моста, а таксама вуліца Маскоўская да Кобрынскага моста і за ім да перасячэння з Піянерскай.

На перыферыі напружаны рух, зноў-такі ў час пік, на вуліцах, якія выводзяць на чыгуначны пераезд  насупраць палаца “Вікторыя” .

Што рабіць?

Давайце  раздзелім масіў праблемы на некалькі частак.

1. Развод кіроўцаў з іншымі чалавекамі

Відавочна, што праблема пераспела. Плынь аўтатранспарту дадаткова паралізуецца пешаходамі, якіх тут не можа быць мала.

І адзін падземны пераход у Брэсце. Пад праспектам Рэспублікі, каля Гузнянскага маста цераз Мухавец.

Выходзіць ён у лесапаласу, і па ім рух прыкладна адзін чалавек за гадзіну. Так што, як у тэатры абсурду. Там, дзе пазарэз (абодва канцы пешаходнай зоны на Савецкай, насупраць Тэхнічнага ўніверсітэта на Маскоўскай) іх няма.

Няма нават цывілізаванага прахода да будынкаў мясцовай улады на Ленiна.

Парадаксальна, пагатоў што нездарова. Аўтамабіль найбольш “дыміць” на нізкіх хуткасцях, г.зн. тады, калі прытарможвае і кранаецца з месца.  

Затое там любімае месца спагнання штрафаў за няпропуск мінакоў аўтамабілістамі. А ДАІ акурат цяпер праводзіць чарговую сваю кампанію (як колісь грувасцілі з іх самую вялікую – пабудову камунізму) – яны патаемна назіраюць, вачыма схаваных рознымі спосабамі інспектараў і дружыннікаў,  за рэжымам пропуску аўтамабілямі пешаходаў на брэсцкіх  “зебрах”.

Прыдатныя і не вельмі прыдатныя месцы для паркоўкі ў цэнтры, суладна з такім шчытным рухам, забітыя аўтамабілямі. Іх ЗРОКАВА многа. Гэта ж колькі грошай заплачана ў дзяржаўную казну – а не назбіралася на падземны пераход. Не кажу пра аўтаразвязкі.

 

 

2.     Падсекнавенне галавы як сродак ад галаўнога болю

Бачым, што забараняльныя меры (“ляжачыя” міліцыянты, засады)  як меры вырашэння праблемы занадта чуллівыя да крытыкі, калі казаць мякка. Калі б быў гарадзкім галавою, не мазаў бы ялеем. Проста забараніў бы аўтамабільны рух у цэнтры, абсталяваўшы паркінгі і паркоўкі вакол яго і пару дзясяткаў стаянак  арэндных веласіпедаў для тых, каму нехаць прайсціся метраў 500. Або зрабіў бы, цераз шлагбаум, дарагі ўезд у цэнтр. Як у Лондане, дзе такім чынам хаця б сарвалі і паднялі з дна ў 12 кіламетраў на гадзіну сярэднюю хуткасць праезду аўтамабіляў па гораду.

 

Константин Сумар дал два года мэру Бреста на ремонт проблемных дорог и поручил провести инвентаризацию дворовых территорий