Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» у межах кампаніі «Наша мова» абвяшчае конкурс на лепшую паштоўку, прысвечаную 1000-годдзю Брэста. Пасля конкурсу лепшыя працы будуць надрукаваны і выстаўлены ў галерэі для ўсеагульнага любавання. Пра гэта TOMIN.BY паведамiлi арганiзатары.
Паштоўка можа быць намалявана ад рукі, зроблена на кампутары, гэта можа быць таксама калаж ці фатаграфія. Фармат як у класічнай паштоўкі 105 * 148 мм. Адваротны бок рабіць не трэба, ён будзе агульны для ўсіх. Па жаданню на паштоўцы можа быць размешчаны святочны тэкст на беларускай мове, прысвечаны 1000-годдзю Брэста: віншаванне, верш ці слоган. Колькасць прац не абмежавана.
Дасылаць працы можна да 8 мая 2017 года на адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. з адзнакай “Конкурс” і пазначэннем імя, прозвiшча аўтара, телефона для сувязi.
Конкурс адбудзецца на сайце dzedzich.org з 10.05.2017 па 24.05.2017 і будзе доўжыцца 2 тыдні, дзе кожны зможа аддаць свой голас за паштоўку якая спадабалася. Макет паштоўкі лідара галасавання будзе надрукаваны тыражом 200 экзэмпляраў і падораны наведвальнікам выставы.
Удзельнічаць у конкурсе можа любы жадаючы, незалежна ад горада, узросту і прафесіяналізму.
Кантакты: +375 33 630 88 88