Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
22
фев 2020

У Берасці на сценах намалююць яшчэ 17 вершаў беларускіх паэтаў: далучайся да каманды, падтрымлівай і прапануй

vershy

 

TOMIN.BY

У Берасці вясной працягнуць маляваць вершы класікаў на сценах, а аўтары ініцыятывы – актывісты АРР “Дзедзіч” – збіраюць сродкі і запрашаюць далучацца.

У канцы мінулага года ў Берасці з’явіліся тры муралы з вершамі беларускіх класікаў. На вуліцах Маякоўскага, Гогаля і Камсамольская прапісаліся творы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна і Ніны Мацяш. Акцыя рэалізоўвалася дзякуючы валанцёрскай ініцыятыве #vershybrest пры падтрымцы Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

 

 

 

Пасля стварэння трэцяга мурала стала зразумела, што ў берасцейцаў ёсць вялікая цікаўнасць да працягу ініцыятывы. Гарвыканкам даў згоду на працяг праекта і было вырашана, што ў горадзе можна стварыць яшчэ 17 такіх муралаў. Зараз аўтары праекта просяць дапамогі ў гараджан.

Чым можна дапамагчы:

 

Як распавёў каардынатар акцыі, валанцёр АРР “Дзедзіч” Дзяніс Рабчук, ужо зараз ёсць 3 вершы, для якіх быў створаны візуал і атрыманы дазвол гарадскіх уладаў:

Як толькі мы збярэм патрэбную суму, а тэмпература паветра перавысіць 10 градусаў – пачнем нанясенне іх на сцены. Часткова абраныя і месцы для стварэння наступных муралаў. Запрашаем берасцейцаў актыўна выказвацца наконт таго, якія вершы варта размясціць, а мастакоў і графікаў – прапаноўваць візуал у любых формах: проста тэкст прыгожым шрыфтам, леттэрынг, графічны партрэт паэта ці нешта яшчэ. Таксама просім берасцейцаў падтрымаць нашу ініцыятыву фінансамі.

Акцыя АРР “Дзедзіч” знайшла падтрымку старшыні берасцейскага гарвыканкаму Аляксандра Рагачука. Вялікую дапамогу ў выбары месцаў для малюнкаў і ў аператыўным выкананні неабходных адміністрацыйных працэдур і дазволаў аказалі галоўны архітэктар Берасця Мікалай Уласюк і кіраўнік аддзела ідэалогіі Генадзь Іванчын.