Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

 “Групай” выставіліся 15 аўтараў. З іх сем жанчын і васьмёра мужчын.

 

“Веснавыя матывы”  – так аўтары  паспрабавалі словамі абагульніць характар прадстаўленых работ. Прахадных работ на выставе, якая заняла спецыялізаны зал Грамадска-культурнага цэнтра (другі паверх, побач з прымальняй абласнога ўпраўлення культуры) фактычна няма. Вылучыць кагосьці давядзецца вам самім, – бо гэта варта наведвання.

Назаву бадай што некалькі імёнаў і пакажу, у  выпадковай чарговасці,  частку працаў.

Уразіў выявай веснавой чырвонагрудай птушкі на фоне снегу Мікола Маеўскі. У водгуллі сваёй “Плесы” набірае моцы Міхаіл Канькоў. Зноў не пакінулі абыякавым сёстры Рэдзька. 

 

 

Дзве розныя працы прадставіў Павал Кульша. Працы Іны Дзянішчык найбольш спадабаліся  “ключавому чалавеку” выставы – зал, зразумела, не адчынены без наведнікаў. Спрачацца не стаў, але і пярэчыць катэгарычна не выпадае.

 

 

Ёсць стыльныя працы Анатоля Мелехаўца, Нілы Гарчанюк.

 

 

Зноў прыкметная фарбамі і Наталля Чарнагалава. Праўда, з некаторага часу дзялю яе карціны ўмоўнымі лініямі на зоны распілу. Нядаўна даведаўся, што мастачка, па жаданні кліента, прадае свае творы часткамі, адпілоўваючы патрэбную плошчу.

 

 

Выстава адчынілася ў сераду, 20 марта. Пра тэрміны арганізатары не паведамляюць. Таму спяшайцеся.