Фэст “Надвячоркам у Малых Сяхновічах” прайшоў у мінулую суботу каля музея Тадэвуша Касцюшкі ў рамках праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць”, падтрыманага нямецкім фондам “ Памяць. Адазнасць. Будучыня”. На ім выступілі фальклорныя калектывы песні і танца з Польшчы, Літвы, Расіі і Беларусі.
Камар убіўся пявунні ў дыхалку, калi яна спявала. У выніку песня пра дзеда, які наважыўся жаніцца і штодня браў сабе новую жонку, перарвалася на паўслове.
Жанчына, запявае:
– Ой, жаніўся мой дзед ў сярэду!
Хор: да і ўзяў сабе бабу бессярэду.
Салавеюшка цёх-цёх, канарэечка па бабусі тра-та-та…
Жанчына, запявае:
– Ой, жаніўся...
Тут запявала закашлялася, потым паскардзілася: “Камар заляцеў”. Потым сабралася і даспявала песню да канца.
Трэба адзначыць, што сёлета на Берасцейшчыне з-за позняй паводкі і рэзкага пацяплення вылецела рэкордная колькасць камароў і мошак. Багата іх было, як бачым, і на фэсце ў Малых Сяхновічах.


