Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

TOMIN.BY

У цудоўным маляўнічым месцы на пляцоўцы берага Ясельды каля вёскі Парэчча Пінскага раёна 28-29 чэрвеня адбудуцца мерыпрыемствы трох вяселых святаў: абласное свята-конкурс гарманістаў і выканаўцаў прыпевак “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!”, абласное свята сямейнай творчасці “Пад дахам дома твайго” і рэгіянальнае свята аматарства “Захапленні на любы густ”.

Свята праводзіцца ў мэтах далейшага развіцця і папулярызацыі народно-інструментальнай і сямейна-роднаснай мастацкай творчасці, прыцягнення ўвагі грамадства да праблем сям’і, а таксама захавання і пераемнасці нацыянальных сямейных традыцый.

Гэтыя святочныя дні абяцаюць быць насычанымі і вельмі цікавымі. Жыхароў і гасцей Піншчыны чакаюць мерапрыемствы на любы густ: абавязковае ўрачыстае адкрыцце абласных свят, выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці сямейных калектываў і вечарына пад гармонік. Для маленькіх гледачоў рыхтуецца пляцоўка з атракцыёнамі і вяселымі забавамі. Неад’емным мерапрыемствам свята будзе конкурс на лепшае афармленне сядзіб і конкурсная праграма, на якой сваё майстэрства пакажуць гарманісты, прыпевачнікі і сямейныя калектывы вобласці.