Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

У Бярозе выставілі ілюстрацыі францускага часопіса “LeMondeillustrè” да паўстання 1863 года.

Артыкулы напісаныя спецкарэспандэнтамі.  Сярод ілюстратараў тэкстаў Гюстаў Дарэ.

 

 

Усяго ў Галерэі мастацтваў выстаўлена 34 ілюстрацыі да артыкулаў часопіса. Усе яны з прыватнага фонду. На выявах вачыма еўрапейцаў можна ўбачыць падзеі 1863-1864 гг., якія адбываліся на землях сучаснай Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.

 

 

Наведвальнікі могуць таксама паглядзець  відэаролік пра Кастуся Каліноўскага, ягоны партрэт і газету “Мужыцкая праўда”.

Супрацоўніца галерэі Аксана Малік патлумачыла: паколькі магчымасці выдрукоўваць фатаграфіі на той час не было, то ілюстрацыі былі важным сродкам данясення інфармацыі да збольшага непісьменнага насельніцтва.

 

 

Пяцёра спецыяльных карэспандэнтаў і відавочцаў апісалі важныя падзеі паўстання – фармаванне вайсковых аддзелаў, баі, высячэнне царскімі войскамі лясоў у Мінскай губерніі, каб спыніць партызанку, рэпрэсіі пасля паразы паўстання.

Прыкладам, знаходзім выяву праходжання паўстанцаў праз вёску Слуцк, падрыву цягніка ўлучна з паравозам, прымусовай прысягі сялянаў царскаму чыноўніку, калоны выселеных ліцвінаў на маршы ў Яраслаўлі.

Выстава будзе чынная да 12 сакавіка.