Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

Каля рынка "Лагуна” бусел знёс яйка. Міма гнязда (фота)

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

 

Яйка ляжыць з краю буслянкі. Гэта выразна бачна на фота. Не ўпала таму, што заблыталася ў прутках бухматага гнязда. Мабыць, бусла нехта спалохаў, калі ён нёс яйка, мяркуюць людзі.

 

Каля рынка "Лагуна” бусел знёс яйка. Міма гнязда (фота)

 

Буслянка стаіць на зямельным надзеле прыватнага дома. Побач вялікая азярына, далей Вяслярны канал, Мухавец, так што птушцы тут укормна. Але не зусім спакойна: горад.

Цяпер птушка заўзята сядзіць у гняздзе. Напэўна, выседжвае больш шчаслівыя яйкі. А страчанае або не бачыць, або не можа дастаць, або разумее, што ўжо запозна, бо яйка замерзла.

 

Каля рынка "Лагуна” бусел знёс яйка. Міма гнязда (фота)