Ясень таўшчынёй прыкладна 40 сантыметраў калісьці нехта абвязаў дротам.
Цяпер ён з паўднёвага і заходняга боку ўрос у дрэва. З поўначы камель выразна адрэзаны жалезам, а з усходу, недалёка ад месца закруткі, выступае загагуліна. У ёй тырчыць няхітры дзіцячы букецік. Сёння гэта проста пучок кляновых лістоў.
Зразумела, што ўжо заўтра, пры больш-менш моцным ветры, дрэва можа пераламіцца па ране, нанесенай “гаротай” (была такая прылада інквізіцыі, калі жалезам насмерць душылі за горла – С.Б.).
Чаму я сам не вызваліў дрэва? Дык ў грамадзянаў няма ні кампетэнцыі, ні дазволу. Ёсць жа адпаведныя службы, мяркую.
Дрэва стаіць пакуль на вуліцы Дзяржынскага, з правага боку па ходу пасля перасячэння з вуліцай 17-га Верасня.

