Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

На Пружаншчыне шэршні абаранілі пчаліную майстэрню ад утылізацыі. Невядомы зламыснік хацеў здаць яе ў металалом.

Майстэрню, зманціраваную на трактарным прычэпе,  паставіў на верасковай паляне лесу паэт-пчаляр Мікола Папека. Ён патлумачыў:

– Як мядзведзь, дзейнічаў гэты чалавек. Павыдзіраў усё з будкі. Напэўна, выкідаў усё лішняе, каб здаць у металалом. Выслабаніў першы засек. А за перагародкай пасяліліся шэршні. Яны гэтым часам ужо прападаюць звычайна, але гэтая калонія надта вялікая была. Напэўна, добра далі яму ў косці. Ён тое гняздо мятраў на шэсць ад будкі адкінуў.

 “Не даюць злодзеі працаваць з пчоламі”,  – скардзіцца пчаляр. – “З кожным годам усё горш. Летась два колы скралі ў прычэпа. Яшчэ раней было, злавіў зладзюжак з прычэпам на дарозе. Везлі ў металалом. Сёлета не атрымалася ў іх толькі выпадкова”.