Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

Сымон Бай для TOMIN.BY

50-гадовы Штэфан Слевін нейкі час рассякаў у п’яным стане па штату Нью Мексіко ў 2005 годзе. Яго затрымалі, засунулі ў турэмны ізалятар і…забыліся. Слевін не пабачыў ні адваката, ні суддзі, бо яму не прад’явілі абвінавачання, перадаюць розныя сродкі масавай інфармацыі.

У гумавы бокс ізалятара мужчыну памясцілі, бо ён відавочна знаходзіўся ў дэпрэсіўным стане. Слевін  і сам пацвердзіў гэта ў першы ж дзень, папрасіўшы псіхіятрычную дапамогу.

Праз два дні яго перасадзілі ў звычайную “адзіночку”  – такая тут практыка з тымі, хто мае схільнасці да суіцыду. Але пра дапамогу забыліся. А потым  забыліся і пра юрыдычныя працэдуры.

Праз 22 месяцы пра вязня ўспомнілі. У Слевіна вырасла доўгая барада, пазногці пазагібаліся, бо ён іх не стрыг. На целе ўтварыліся пролежні.

Былі суды, на якіх адвакаты Слевіна давялі, што знаходжанне ў турме без суда і следзтва беззваротна паўплывала на ягоную псіхіку і надта падарвала фізічнае здароўе, і дабіліся год таму назад 22- мільённай кампенсацыі.

Адміністрацыя турмы  абскардзіла прысуд. Касацыйны суд панізіў суму адшкадавання Слевіну да 15,5 мільёнаў.  Першыя  6 мільёнаў на рахунак  былога вязня перавялі ў мінулую пятніцу.