
Мэтай акцыі было добраўпарадкаванне Брэсцкай крэпасці.

Пакуль працы вяліся толькі ў левым рукаве Мухаўца.

Байцы службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з дапамогай штатнага аўтамабіля і інструментаў выцягнулі і распілавалі каля двух дзясяткаў дрэваў.

У асноўным, гэта былі тоўстыя вербы.

“Частку іх паваліў яшчэ год таму ўраган”, – сказаў дырэктар мемарыяла “Брэсцкая крэпасць-герой” Рыгор Бысюк і даў прывязку часу – “Прыкладна тады, калі ў крэпасці здымалі фільм”.


Частку падмыла вадой пад час сёлетняй даволі высокай паводкі.

Некалькі тонкіх дрэваў паспелі паваліць бабры.


