Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

Не смеціце грашыма на вуліцы Халтурына ў Брэсце: едзьце сабе праменька, потым направа (фота)

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Гэта былы паварот з вуліцы, паралельнай праспекту Машэрава, на вуліцу Халтурына.  Цяпер гэты паварот стаў немагчымым, бо па вуліцы Халтурына з 10 красавiка ўведзены аднабаковы рух.

Фактычна, цяпер гэта выезд на праспект Машэрава або камбінаваны заезд на вуліцу Кірава, для чаго патрэбен яшчэ адзін паварот направа праз прыкладна 30 метраў.

 

К брестским роддому и детской облбольнице с 10 апреля можно подъехать только с улицы Гоголя (фото)

 

Знакі расставілі, як належыць. Перад выездам  стаіць знак “паварот направа забаронены”, непасрэдна перад выездам стаіць “цэгла”. Але штодня тут стаяць таксама інспектары дарожнага руху!

 

Не смеціце грашыма на вуліцы Халтурына ў Брэсце: едзьце сабе праменька, потым направа (фота)

 

Іх відовішча тут у мяне дык выклікае стойкую асацыяцыю з квітком штрафу і тлумачэннем, якое дастаў-такі аднаго разу ад адпаведных адказных супрацоўнікаў ДАІ: “Нам не доводят планы по штрафам, нам их рекомендуют”.

 

Не смеціце грашыма на вуліцы Халтурына ў Брэсце: едзьце сабе праменька, потым направа (фота)

 

Парная з гэтай асацыяцыя - дарогі Германіі, якую колісь праехалі ад Франкфурта-на-Одэры  на ўсходняй мяжы да Бадэн-Бадэна на захадзе, з заездам у населеныя пункты, і ТОЛЬКІ РАЗ бачылі іхнюю дарожную паліцыю. Тыя завіхаліся каля месца дарожна-транспартнага здарэння –  вызвалялі кіроўцу, якога заклініла ў кабіне грузавіка пасля таго, як таму на хаду выстраліла  правая пярэдняя шына, і ён урэзаўся ў насып. 

Так што не смеціце грашыма, едзьце сабе праменька, потым направа, потым яшчэ направа – і вось яна, вуліца Халтурына. Пазбягайце былога параднага ўвахода!

 

Не смеціце грашыма на вуліцы Халтурына ў Брэсце: едзьце сабе праменька, потым направа (фота)

 

Варта зазначыць, што на пад’ездзе да знака, які забараняе паварот на вуліцу Халтурына з праспекта Машэрава,  часта прыпаркаваныя аўтамабілі, што не дазваляе добра разглядзець гэты знак. Мяркую, потым нешта даказваць “вахце на Халтурына” будзе даволі бессэнсоўна.