НОВОСТИ БРЕСТА, РЕГИОНА, БЕЛАРУСИ 

   vkontakte1   odnoklassniki   facebook   twitter   youtube

1000 new

jarmarki Брест: расписание движения транспорта Афиша ДК профсоюзов в Бресте

 

 
 
 

 

2019 09 07 tanochak

 

TOMIN.BY

Упраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр пад час святкавання 1000-годдзя г. Брэста 6-7 верасня праводзяць абласное свята фальклорнага мастацтва «Таночак».

У рамках свята адбудзецца абласны агляд-конкурс дзіцячых фальклорных калектываў, у якім плануецца ўдзел лепшых калектываў вобласці. Збярэцца больш за дзве сотні дзяцей, якія перанялі ад бабуль і дзядуль песні, танцы, легенды і паданні.

Пад час свята выступяць аўтэнтычныя гурты з Ганцавіцкага, Маларыцкага, Драгічынскага раёнаў, фальклорны дуэт з г. Іркуцка (РФ).

Галоўным акцэнтам свята ў гэтым годзе стане паказ аўтэнтычных і адноўленых касцюмаў Брэсцкай вобласці “Модны стыль – народны тэкстыль” з цыклу этнаканцэртаў “Рух зямлі”. Амаль усе раёны прадставяць калекцыі аўтэнтычных і адноўленых па старажытным узорам рэканструяваных касцюмаў. Прадставіцца ўнікальная магчымасць на адным падворку пабачыць каля двухсот народных строяў: знакамітых дывінскую і радастаўскую свах, бездзежскую “паву”, маларыцкую “бурку”, мотальскія кажушкі і многія іншыя непаўторныя элементы самабытных касцюмаў.

7 верасня на працягу ўсяго дня будзе дзейнічаць выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці.

Завершыць мерапрыемства гала-канцэрт фестывалю "Таночак", на якім жыхары і госці горада ўбачаць пераможцаў конкурса дзіцячых фальклорных калектываў, хэдлайнерам свята стане сталічны фальклорны калектыў "VURAJ".

Запрашаем усіх на свята!