Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
17
март 2014

Вецер нарабіў бляхарскіх работ на М1/Е30

Брест, 16 марта 2014 - фото

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Вецер нарабіў  бляхарскіх работ  на М1/Е30. Цягам 16 сакавіка раскіданыя агароджы, паваленыя шчыты. 

 

Брест, 16 марта 2014 - фото

 

Дасталося нават манекену ДАІ.

 

 

Брест, 16 марта 2014 - фото

 

На адрэзку трасы М1 “Тэльмы – Казловічы”, на пад’ездзе да Камянецкага кола,  цыклон Ев раскідаў плот даўгабуду насупраць катэджнай забудовы вуліц Верасковых.

 

Брест, 16 марта 2014 - фото

 

Сабачая будка, якая затрымала частку бляшаных лістоў, стаіць пустая, так што нейкую колькасць  лістоў ужо звезлі ў невядомым накірунку. Пра гэта сведчаць сляды аўтамабіляў і ацэначная відавочнасць.Брест, 16 марта 2014 - фото

 

На АЗС далей патрапала бляшанага інспектара. У выніку ягоны жэзл утыркнуўся ў зямлю, а міліцэйскі “Опель” з пластыку амаль перакуліўся і трэснуў.

 

Брест, 16 марта 2014 - фото

 

На самім  паваротным коле вецер зваліў рэкламны шчыт. Побач прылегла фура. Відавочна, не без дапамогі ветру.

 

Брест: у Каменецкого кольца фура съехала в кювет и зарылась в земляную насыпь

Непогода в Беларуси повредила 158 зданий