Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

TOMIN.BY

23-25 лістапада ў г. Барысаве і Барысаўскім раёне адбудуцца памятныя мерапрыемствы з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года, паведамляе прэсс-служба Мiнiстэрства культуры Беларусi.                                                    

Праграмай памятных мерапрыемстваў прадугледжаны набажэнствы ў памяць загінуўшых у вайне 1812 года, правядзенне IV Міжнароднай канферэнцыі "Каладзееўскія чытанні", урачыстае адкрыццё дома І.Х. Каладзеева, адкрыццё памятнага знака "Смутак і пакланенне" на Брылёўскім полі, наведванне новай экспазіцыі, прысвечанай вайне 1812 года, у Барысаўскім аб'яднаным музеі.

Цэнтральныя мерапрыемствы адбудуцца 24 лістапада 2012 г. на Брылёўскім полі і пачнуцца з міжнароднага мітынгу-рэквіема, у якім прымуць удзел члены арганізацыйнага камітэта для падрыхтоўкі і правядзення памятных мерапрыемстваў з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, дыпламатычных прадстаўніцтв замежных дзяржаў.

Удзельнікамі мерапрыемства стануць нашчадак Напалеона Банапарта Шарль Напалеон, нашчадак генерал-лэйтэнанта Карла Шыльдэра Кацярына Леанідаўна Абасава-Шыльдэр, нашчадак генерала Аляксандра Сіславіна Андрэй Жураўлёў-Сіславін, нашчадак генерал-лейтэнанта Пятра Карнілава Галіна Карнілава, прадстаўнікі Таварыства нашчадкаў удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года (Расійская Федэрацыя).

Па заканчэнні міжнароднага мітынгу-рэквіема адбудзецца паказальнае выступленне ўдзельнікаў ваенна-гістарычных клубаў з Польшчы, Расіі, Францыі, Швейцарыі з элементамі рэканструкцыі гістарычных падзей на рацэ Бярэзіне.