Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
10
мая 2013

Васіль Сарычаў ладзіць двухдзённую прэзентацыю-продаж сваёй кнігі каля Брэсцкай крэпасці

Васіль Сарычаў ладзіць двухдзённую прэзентацыю-продаж сваёй кнігі каля Брэсцкай крэпасці (фота)

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Сёння, 10 мая,  аўтар пяцікніжжа “В поисках утраченного времени” быў заўважаны ў эпіцэнтры спёкі і плыні турыстаў  ля  вісячага маста цераз Мухавец. Прытуліўся за столікам, на ім усе кніжкі ягонай гістарычнай нізкі. Побач стэлаж. Аформлена прыстойна і ўцямна: “История Бреста из рук автора”.

 

Васіль Сарычаў ладзіць двухдзённую прэзентацыю-продаж сваёй кнігі каля Брэсцкай крэпасці (фота)

Васіль Сарычаў ладзіць двухдзённую прэзентацыю-продаж сваёй кнігі каля Брэсцкай крэпасці (фота)

 

Там тыя сама кнігі – на аматара гістарычнага перыяду.

Васіль Сарычаў сам аўтар, сам выдавец, і сам, вось, прадавец. Таму што цяпер літаральна паводка  турыстаў з Расіі. У асноўным, самаходам, на сваім аўтатранспарце. Якраз зацікавілася кнігай жанчына. Паглядзела, падбухторыла мужа. Набылі тры кнігі. “Для дзяцей. Прывыкла пазнаваць жыццё з кніг, і сына вось хачу прызвычаіць да гэтага”, тлумачыць яна.

 

Васіль Сарычаў ладзіць двухдзённую прэзентацыю-продаж сваёй кнігі каля Брэсцкай крэпасці (фота)

Васіль Сарычаў ладзіць двухдзённую прэзентацыю-продаж сваёй кнігі каля Брэсцкай крэпасці (фота)

 

“Не вельмі кнігі купляюць, – кажа Васіль Сарычаў. – Вырасло пакаленне некніжнікаў.” Але адступаць наш зямляк не намераны. Яшчэ заўтра, кажа, пасяджу. Два дні.

Так што можаце і вы схадзіць. Атрымаеце кнігу З АЎТАРСКІМ ПОДПІСАМ.