Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 
31
мая 2013

У Брэсце палопаліся бабры. Вінаватыя спёка і “Крыстофер”

 

У Брэсце палопаліся бабры. Вінаватыя спёка і “Крыстофер” (фота)

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Расколінамі пайшлі тры працалюбівыя драўляныя жывёлы, якіх ўсталявалі перад будаўнічым трэстам № 8 ў Брэсце. Не дапамог ім і драўляны двухскатны навес. Не абараніў ад сонца ні ад ветру ды дажджу. Занадта куртатым апынуўся.

 

У Брэсце палопаліся бабры. Вінаватыя спёка і “Крыстофер” (фота)

 

Расколіны сакавіта прайшліся па пысках камлюкаватых раней грызуноў, іхніх тулавах і канцавінах, так што колішняя іхняя маналітнасць стала шаржавай.

 

У Брэсце палопаліся бабры. Вінаватыя спёка і “Крыстофер” (фота)

 

Некаторыя людзі, па Фрэйду, напэўна пелягуюць думку: так ім і трэба. Прычына такой сублімацыі здарэнне з ваенным пенсіянерам, якога, як вы памятаеце, па вясне смяротна грызянуў бабёр у Камянецкім раёне. Так што, ахвотныя паназіраць пекла баброў, кіруйцеся на бульвар Шаўчэнкі. 

 

У Брэсце палопаліся бабры. Вінаватыя спёка і “Крыстофер” (фота)