Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
19
июнь 2014

У выставачным зале на Савецкай адкрылася выстава да 100-годдзя Мікалая Чурабы

У выставачным зале на Савецкай  адкрылася выстава да 100-годдзя Мікалая Чурабы - фота

 

Яўген БЯЛАСІН для TOMIN.BY

“Геній, якога праваронілі” (азначэнне ягонага вучня Канстанціна Калодзіча), не меў пры савецкай рэчабыльнасці вялікіх рэгалій, бо быў, карыстаючыся сённяшнім тэрмінам, непаліткарэктным: спяваў у царкоўным хоры, а ў вайну “быў на акупаванай тэрыторыі”.

В Бресте проходит выставка работ Николая Чурабо, посвященная 100-летию художника

 

У выставачным зале на Савецкай  адкрылася выстава да 100-годдзя Мікалая Чурабы - фота

 

Мікалай Чураба. Аўтапартрэт.

У выставачным зале на Савецкай  адкрылася выстава да 100-годдзя Мікалая Чурабы - фота

У выставачным зале на Савецкай  адкрылася выстава да 100-годдзя Мікалая Чурабы - фота

 

Ці меншым стаў ад гэтага ягоны талент, мяркуйце па гэтай падборцы партрэтаў. А ландшафтны жывапіс, нацюрморты, жанравы жывапіс  схадзіце ацаніць самі.

Аўтапартрэты Мікалая Чурабы.

У выставачным зале на Савецкай  адкрылася выстава да 100-годдзя Мікалая Чурабы - фота

 

Натуршчык са сваім партрэтам праз трыццаць гадоў: зяць Чурабы  мастак Анатоль  Скамарошчанка.

 Мастак Анатоль Скамарошчанка - фота

 

Муж малодшай дачкі  Чурабы Анатоль Скамарошчанка пагадзіўся сфатаграфавацца побач са сваім партрэтам 1984 года, які быў задуманы як партрэт Ісуса Хрыста, аднак не быў падпісаны так найхутчэй  з меркаванняў той самай паліткарэктнасці, – каб лішні раз “не дражніць гусей”.

Гэта адна з самых вядомых прац Мікалая Чурабы. І сёння фактурны і прадстаўнічы, спадар Скамарошчанка кажа, што  не лёсіла яму (або не злёсіла белрэжысёрам, бо не цюкнула ў галаву запрасіць ?) зняцца ў ролі якога-небудзь  караля або князя.

 “Толькі раз далі ролю палкоўніка вермахту, ды і тое вобмільгам прайшло, эпізодам секундным. Можа, так яно і добра, у ТАКОЙ ролі”, – распавёў сваяк Чурабы на фотасесіі.

Дзеля стогадовага юбілею зрабілі каталог твораў мастака. Грошы даў Брэсцкі аблвыканкам. З уласнай інфармацыі, 20 каталогаў безвыплатна перадалі сямейнікам мастака.

Партрэты  алоўкам.

У выставачным зале на Савецкай  адкрылася выстава да 100-годдзя Мікалая Чурабы - фота

У выставачным зале на Савецкай  адкрылася выстава да 100-годдзя Мікалая Чурабы - фота

Партрэт украінца.У выставачным зале на Савецкай  адкрылася выстава да 100-годдзя Мікалая Чурабы - фота