Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

Еўрарадыё

У пінскіх школах увялі прапускны рэжым. Для наведвання школы бацькі павінны атрымаць адмысловы пропуск.

Аддзел адукацыі Пінскага гарвыканкама вырашыў увесці прапускны рэжым ва ўсіх школах і гімназіях горада. 

Для бацькоў і сваякоў пінскіх шкаляроў будзе распрацаваны пропуск, па якім яны змогуць трапіць у будынак навучальнай установы. Калі пропуску няма, неабходна будзе зарэгістравацца ў журнале наведванняў на вахце. 

Такое рашэнне чыноўнікі тлумачаць ростам крадзяжоў у школах і гімназіях Пінску. У вучняў і настаўнікаў сталі часцяком прападаць мабільнікі, грошы, асабістыя рэчы і нават заплечнікі з падручнікам.

 

 

Рейтинг рубрики за неделю