Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

Беларуска, для якой збіраў грошы футбольны клуб «Шальке-04», папраўляецца  пасля аперацыі - фота

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Беларуска, для якой збіраў грошы футбольны клуб "Шальке-04", папраўляецца  пасля аперацыі. Такую выснову зрабіў пасля азнаямляльнай паездкі дабрадзей Дар'і Ігнатавай, Аляксандр Віганд.

 

"Шальке-04 з Дар’яй Ігнатавай".Беларуска, для якой збіраў грошы футбольны клуб «Шальке-04», папраўляецца  пасля аперацыі - фота

 

13-гадовая бабруйчанка атрымала аператыўнае лячэнне ў Мюльхайме і цяпер на рэабілітацыі дома. Спадар Віганд (Alexander Wiegand), кiраўнік дабрачыннай арганізацыі "Сэрца дзецям" (EinHerzfürKinder) кажа:

– У мяне ёсць сябар. Яго завуць Франц Лінэкэ. У яго добрыя стасункі з футбольным клубам "Шальке-04". Ён дапамог мне фінансава зладзіць аперацыю Дар’і Ігнатавай  у Нямеччыне. Адбылася дабрачынная гульня з удзелам клуба. З гульні мы атрымалі 19 тысяч, ад газеты "Більд" яшчэ 28 тысяч еўра. Усяго назбіралі больш за 50 тысяч еўра.

 
Праграмка гульні для Дар’і Ігнатавай.
Беларуска, для якой збіраў грошы футбольны клуб «Шальке-04», папраўляецца  пасля аперацыі - фота

 

Збіралі нават вучні 1-га класа, аднакласнікі  дачкі спадара Віганда. Назбіралі больш за 200 еўра манетамі.

Грошы для Дар’і збіралі нямецкія першакласнікі.Беларуска, для якой збіраў грошы футбольны клуб «Шальке-04», папраўляецца  пасля аперацыі - фота

 

Дар’я  Ігнатава хварэла на рак. У Нямеччыне ёй выдалілі пухліну мозгу. Дзяўчынка  адчувае сябе няблага. Мае патрэбу ў нескладанай аднаўляльнай аперацыі, якая найхутчэй пройдзе ў Беларусі,  сказаў спадар Віганд.

"Шальке-04" з Дар’яй Ігнатавай.Беларуска, для якой збіраў грошы футбольны клуб «Шальке-04», папраўляецца  пасля аперацыі - фота

 

Я патэлефанаваў у Бабруйск. Слухаўку падняла Наталля Аляксандраўна, мама Дар’і Ігнатавай:

– Дар’і пасля аперацыі лепш. Рыхтуемся ісці  ў школу.  Што ёй трэба? Ёсць патрэба ў спецыяльнай гімнастыцы, практыкаваннях, каб падтрымаць функцыянальнасць правай рукі. Дысфункцыя стойкая ў яе пасля выдалення пухліны.  Будзем праходзіць курс тут, на месцы.

У размове высвятляецца, што ў Дар’і Ігнатавай статус пацярпелай ад Чарнобыльскай аварыі. Праз экалогію гэта здарылася, мяркуе яе мама.

Аляксандр Віганд даведаўся пра Дар’ю Ігнатаву выпадкова. Сам ён у Беларусі наездамі, заязджае да бацькоў жонкі ў Брэст.

Пытаю, ці не мог бы ў Бабруйску знайсціся які спонсар. Наталля Аляксандраўна кажа, з гэтым надта цяжка. Абяцаю даведацца ў тамтэйшай камандзе вышэйшай футбольнай лігі "Белшына", ці не маглі б яны, хоць у прапорцыі на нашу беднасць,  паспаборнічаць у спонсарстве з Шальке 04.

Але  назаўтра размова стала непатрэбнай. Прачытаў у нэце: у "Белшыны" за даўгі забралі аўтобус.

Фота з архіва А.Віганда.

Вместе с вами TOMIN.BY хочет помочь выздороветь Артему Колесникову (фото)

Брест помогает Артему Колесникову выздороветь: на рынке «Лагуна» состоялся благотворительный концерт (фото)

 

 

 

 

Рейтинг рубрики за неделю