Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
04
окт 2013

У Маларыцкім раёне злодзеі з Расіі за 5 хвілін скралі ў бабулі 7 тысяч долараў і 6 мільёнаў рублёў

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

У Маларыцкім раёне злодзеі з Расіі за 5 хвілін скралі ў бабулі 7 тысяч долараў і 6 мільёнаў рублёў. Іх злавілі на шашы ў Кобрынскім раёне.

Злодзеямі апынуліся двое маладых людзей узростам 20 і 21 год. Яны прыехалі з Стаўрапольскага края Расійскай Федэрацыі. Маюць статус беспрацоўных, паведамляе прэсавая служба  Упраўлення Унутраных справаў Брэсцкай вобласці.

Грошы яны вынеслі ў адной з вёсак праз незачыненыя дзверы - з 14 гадзін 50 хвілін  да 14 гадзін 55 хвілін. 74-гадовая бабця адразу патэлефанавала ў міліцыю і нацэліла на чорны аўтамабіль.

Вядзецца расследаванне. Маладым расіянам пагражае  да сямі гадоў беларускай турмы.