![]() |
Сымон БАЙ для TOMIN.BY
Сакавітае фіялетавае святло даўжынёй 30 метраў ззяе на вуліцы Астроўскага. Тут паспрабавалі злучыць піўбар, які месціцца ў былым офісе МММ, і так патрэбную яму пешаходную зону на Савецкай.

Светладыёдная гірлянда аздабляе чатыры высозныя (метры з чатыры) брамы.

Калісці за імі стаялі пажарныя аўтамабілі. Цяпер стаіць гай дзікарослых ясеняў. Дрэвы без рэгулявання чалавекам вырадзіліся ў кусты, але ўсё роўна набралі 6-8 метраў у вышыню і з лёгкасцю могуць несці чалавека. А кажуць, зямля ў цэнтры горада дарагая! Паглядзеўшы на гэта, дык яна на выкід.

А тое, што аздобілі… Жалесна неяк выйшла. Вісіць гірлянда. Свеціць фіялетавым...

Танатаічны колер, скажу вам. Ад яго вар’яцеў Ван Гог. А мы не будзем. Хіба, пры нагодзе, патлумачым гасцям з-за мяжы, маўляў, "у нас свой путь, и на иной нас не собьёшь. Даже ужасное умеем украсить прекрасным".




