
915 гадоў назад (1097) у летапісах упершыню ўпамінаецца Пінск (Пинеск, Пиньск).
725 гадоў назад (1287) у летапісах упершыню ўпамінаецца Кобрын.
560 гадоў з часу першага ўпамінання (1452) у пісьмовых крыніцах Драгічына (спачатку меў назву Давячоравічы).
535 гадоў з часу першага ўпамінання (1477) у пісьмовых крыніцах горада Бяроза (спачатку вёска ў Слонімскім, затым Кобрынскім паветах, да 1940 г. Бяроза Картузская, Картуз-Бяроза).

525 гадоў назад (1487) з’явіліся першыя пісьмовыя звесткі пра горад Пружаны (пачатковая назва Дабучын).
460 гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах мястэчка Лагішын (зараз гарадскі пасёлак у Пінскім раёне).
460 гадоў з часу першага ўпамінання (1552) у пісьмовых крыніцах мястэчка Ружаны (зараз гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне).
130 гадоў назад (1882) пачалося будаўніцтва чыгункі Пінск – Жабінка.
120 гадоў назад (1892) у Пінску заснавана запалкавая фабрыка “Прагрэс – Вулкан” (у 1959 г. на базе фанернага завода і запалкавай фабрыкі створаны фанерна-запалкавы камбінат, з 1971 г. у вытворчым аб’яднанні “Пінскдрэў”, цяпер закрытае акцыянернае таварыства “Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”).
415 гадоў назад нарадзіўся Філіповіч Афанасій (1597 – 1648), беларускі пісьменнік-публіцыст, грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч.

Брэстчына адзначае:
Красавік
4 - 455 гадоў з дня нараджэння Сапегі Льва (1557 – 1633), палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, дыпламата і мысліцеля (яго рэзідэнцыя была ў Ружанах).
26 - 170 гадоў назад (1842) скончылася будаўніцтва Брэсцкай крэпасці.
Май
20 - 375 гадоў назад (1637) Ружаны атрымалі самакіраванне паводле магдэбургскага права і герб.
22 - 55 гадоў з дня адкрыцця (1957) Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Ліпень
30 - 90 гадоў з дня нараджэння (1922) Ралько Уладзіміра Антонавіча, гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы (у 1950 – 1992 гг. старшыня калгаса “Аснежыцкі” Пінскага раёна).
Лістапад
22 - 65 гадоў з часу заснавання (1947) Баранавіцкай трыкатажнай фабрыкі (да 1956 г. існавала як трыкатажная арцель “Камунарка”).
Снежань
2 - 95 гадоў назад (1917) у Скоках пад Брэст-Літоўскам заключана пагадненне аб часовым спыненні ваенных дзеянняў паміж Савецкай Расіяй і блокам Цэнтральных дзяржаў.

