Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

 

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ

У шаснаццаты раз горад над Бугам сабраў удзельнікаў абласной алімпіяды сярод школьнікаў і навучэнцаў ПТНУ па пытаннях здаровага ладу жыцця. Арганізавалі спаборніцтва ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Нягледзячы на тое, што курс “Здаровы лад жыцця” выкладаецца ў навучальных установах факультатыўна, важнасць і неабходнасць профільнай алімпіяды бясспрэчная, паколькі такая форма работы павышае цікавасць вучняў да ўласнага здароўя, садзейнічае актывізацыі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці па фарміраванні пазітыўнага ладу жыцця моладзі, прапагандуе карысныя веды сярод падрастаючага пакалення.

Абласному спаборніцтву папярэднічалі школьныя і раённыя (гарадскія) алімпіяды, якія адабралі найбольш дастойных вучняў 8 і 10 класаў, а таксама навучэнцаў ПТНУ. Сёлета ў Брэст з’ехаліся 76 удзельнікаў. Многія алімпіяднікі прыязджаюць на спаборніцтва ўжо не першы раз, што сведчыць пра ўсвядомлены выбар актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Алімпіяда праходзіла на базе сярэдняй школы № 18. На працягу чатырох гадзін удзельнікі інтэлектуальнага спаборніцтва выконвалі шэраг тэарэтычных тэставых заданняў, якія тычыліся ролі раслін і грыбоў у жыцці чалавека, рацыянальнага харчавання, валеалогіі, прафілактыкі тытунекурэння, СНІДу і інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам, а таксама ўжывання псіхаактыўных рэчываў. У цэлым, па словах членаў журы, алімпіяднікі паказалі даволі высокі ўзровень падрыхтоўкі.

Дыпломы І ступені атрымалі васьмікласніца Ірына Воўк з Драгічынскай гімназіі, дзесяцікласніца Ксенія Волкава з брэсцкай сярэдняй школы № 18 і навучэнка абласнога аграрна-вытворчага прафесійнага ліцэя Драгічына Наталля Буснюк. Спецыяльнымі прызамі за лепшыя вынікі па асобных раздзелах алімпіяды былі адзначаны васьмікласніца Хрысціна Труфанава з Пінскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, дзесяцікласніца Марына Фядотава з Іванаўскай гімназіі і навучэнка Белаазёрскага дзяржаўнага ПТК электратэхнікі Наталля Сірыська.

 

 

 

 

Рейтинг рубрики за неделю