
Сымон БАЙ, Тамара ЦIБАРОЎСКАЯ, TOMIN.BY
Адбылося гэта пад час рэканструкцыі баёў Першай сусветнай вайны. Акрамя таго, сёлета ў адрозненне ад леташняй рэканструкцыі, прылюдна расстралялі марадзёра і агітатара-бальшавіка.



Ваенна-гістарычны фестываль, прысвечаны Брэсцкаму міру, сабраўся тут у другі раз. Ініцыятарамі яго з’яўляюцца, як ні дзіўна, выкладчыкі мясцовага тэхнічнага ўніверсітэта.



Прафесар фізікі, а ў вольны час краязнавец і гісторык-аматар Анатоль Гладышчук знайшоў у Баварскім каралеўскім архіве звесткі пра тое, што менавіта ў Скоках 15 снежня 1917 года было падпісанае замірэнне паміж ваюючымі бакамі. (Як вядома, Брэсцкі мір быў падпісаны пазней, 3 сакавіка, у Белым палацы Брэсцкай крэпасці).




Маладыя выкладчыкі Андрэй Варабей і Аляксандр Жаркоў уласнымі сіламі стварылі ў сядзібе-музеі Нямцэвічаў выставу ўзбраення і абмундзіравання часоў Першай сусветнай вайны.





Андрэй i Аляксандр таксама зладзілі прыезд на рэканструкцыю ваенна-гістарычных клубаў. Сёлета іх прыехала ў Скокі 12 з Беларусi, Расii i Украiны.




Рэканструкцыя заняла каля гадзіны.



Яна вялася ў парку, на падрыхтаваных пазіцыях.



Страляла аўтэнтычная зброя, бралі ў палон, пускалі газы.



Працаваў палявы лазарэт.


Ажыўленне тысячнай публікі выклікала з’яўленне ў зоне баявых дзеянняў калгаснага воза. Думалі, дзядзька заблукаў. Але не, ён інсцэніраваў правозку рускіх дыверсантаў, якія “ўзялі языка”.


Арганізатары напісалі ў прэсавым рэлізе пра “трэцяга кіта” – навуковую канферэнцыю, у якой, нарэшце, акрэсліліся і гісторыкі з універсітэта імя Пушкіна.
Дарэчы, археолаг з гэтай навучальнай установы Аляксандр Башкоў сёлета адкапаў справа ад палаца Нямцэвічаў падмуркі флігеля. Пра гэта сказала адна з афіцыйных асобаў на адкрыцці фестываля.




Працавала палявая кухня.


I гандаль.





I фота на памяць.




Выстава ўзбраення і абмундзіравання часоў Першай сусветнай вайны.





