“Робім, як у Мінску”, – патлумачыў брыгадзір асфальтаўкладчыка. – “Ямачнага рэмонту пакуль рабіць не будзем. Кладзем асфальт там, дзе ён зусім разваліўся. Зразаем слой фразой і кладзем”.
А што ён распаўся ад БЭМЗа да паварота на Савецкіх Канстытуцый – гэта факт. Тут і замосцяць гэту цэнтральную вуліцу.
Брыгадзір дадаў, што разумее, чаму ў нас ямачны рэмонт пераходзіць з году ў год. “Бо ў ЗША як – там яміну ў асфальце з запасам 40 см збоку выразаюць на ўсю глыбіню і кладуць асфальт – спачатку 15 см, потым яшчэ 5. Тады ён ляжыць гадамі”.
Застаецца адкрытым пытанне, ці будзе ляжаць гадамі асфальт, які цяпер кладуць стужкай паверх ямін. Бо яго таўшчыня не складае азначаных брыгадзірам 20 см. Значыць, трэсне? Рабіце стаўкі, спадарове!
Р.S. Хочацца верыць, што нарэшце ў гэтым пытаннi будзе наведзены парадак. Бо так абяцаў прэзыдэнт. Сёння.