Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
21
дек 2013

Мядовая прэмія стала міжнароднай

Мядовая прэмія стала міжнароднай - фота

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Мядовая прэмія стала міжнароднай. Яе лаўрэаткай у 2013 годзе стала ўкраінская пісьменніца Ніна Горык.

Заснавальнік прэміі паэт-пчаляр з Пружаншчыны Мікола Папека ўручыў свой пуд мёду на сустрэчы пісьменнікаў Берасьцейшчыны і Валыні. Спадар Папека так патлумачыў сёлетні выбар:

Ніна Горык, сапраўды, шмат пастаралася. Выдала і на ўкраінскай мове, і беларускага  боку кнігу. Пераклала на ўкраінскую ці не найбольш. Ды і проста пахадзіць нямала трэба было, бадай што.  Ну, а мне прыемна, што прэмія выйшла за межы Беларусі, туды, дзе я вучыўся, ва Украіне. Там знаёмыя ёсць і сябры.

 

Мядовая прэмія стала міжнароднай - фота

 

Ніна Горык  атрымала Мядовую прэмію  за вялікі ўнёсак у стварэнне перакладнога дублету – кніг “Берестейске богаття” і “Думы і песні Валыні”. У першай пісьменнікі Валыні пераклалі на ўкраінскую мову 43-х аўтараў Берасцейшчыны, у другой 22 перакладчыкі з Берасцейшчыны пераўвасобілі па-беларуску 34-х літаратараў  Валыні.

Супольны кніжны праект ажыццяўляўся некалькі гадоў. Быў падтрыманы ўкраінскай дзяржавай.

 

Мядовая прэмія стала міжнароднай - фота

 

Абедзьве кнігі былі прэзентаваныя на  перадкаляднай сустрэчы ў Брэсце. Яна прайшла ў адной з брэсцкіх бібліятэк у прысутнасці каля 100  цікаўных.

 

Мядовая прэмія стала міжнароднай - фота

 

 

 

Рейтинг рубрики за неделю