Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

 
07
мая 2013

За нясплату судова выселілі няпоўную сям’ю

 

За нясплату судова выселілі няпоўную сям’ю (фото)

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Аб’явы пра гэта камунальнікі развешваюць па гораду (фота).  Жанчыну з сынам пераселяць з двухпакаёвай кватэры ў жыллё меншай плошчы і без выгодаў, з пячным ацяпленнем.

Суд прыняў рашэнне, грунтуючыся на новым Жыллёвым Кодэксе, які ўступіў у сілу з 2 сакавіка.

 

За нясплату судова выселілі няпоўную сям’ю (фото)

 

У КУП ЖРЭУ сказалі, агулам цяпер неплацельшчыкаў 400 чалавек.

Камунальнікі працягваюць практыку рассылкі рознакаляровых папярэджанняў. У залежнасці ад тэрміну нясплаты, яны зялёныя,  жоўтыя або чырвоныя. “Чырвоную картку” атрымоўваюць тыя, хто не плаціў больш за паўгода. Такіх прэтэндэнтаў на высяленне 151.

"У суд на іх пакуль не падавалі, – сказаў юрысконсульт Аляксандр Капусцін. – Чакаем рэакцыі на першае высяленне. У параўнанні з мінулым годам неплацельшчыкаў стала надта менш. Мяркуем, цяпер іх колькасць яшчэ зменшыцца”.

 

За нясплату судова выселілі няпоўную сям’ю (фото)

 

У Брэсце сям’ю неплацельшчыкаў “камуналкі” выселілі паўторна