Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

 
04
июнь 2013

На выставе Нікаса Сафронава зрабілі тры памылкі. Дзве з іх граматычна-культуралагічныя, адна - этычная (фота)

На выставе Нікаса Сафронава зрабілі тры памылкі Дзве з іх граматычна-культуралагічныя, адна этычная (фота)

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Памылкі назіраем у подпісах партрэтаў.

 

На выставе Нікаса Сафронава зрабілі тры памылкі Дзве з іх граматычна-культуралагічныя, адна этычная (фота)

На выставе Нікаса Сафронава зрабілі тры памылкі Дзве з іх граматычна-культуралагічныя, адна этычная (фота)

 

І калі са спявачкай Марыяй Калас (Мария Каллас), якая прайшла з арфаграфіяй  “Калос”, можна яшчэ пагаджацца, бо Вікіпедыя згадвае такі варыянт прозвішча як існы, то Сяргея Дзягілева (Дягилев) адназначна назвалі “Дягелев”. 

 

На выставе Нікаса Сафронава зрабілі тры памылкі Дзве з іх граматычна-культуралагічныя, адна этычная (фота)

На выставе Нікаса Сафронава зрабілі тры памылкі Дзве з іх граматычна-культуралагічныя, адна этычная (фота)

 

Думаецца, нейкім чынам гэта некага прыніжае.  Гэтыя памылкі, упэўнены, лёгка і хутка паправяцца.  Не належыць да непапраўных і трэцяя памылка. Пагатоў, што шыльдачка пад партрэтам, пра які ідзецца зараз, гулліва падпісаная: “... он вернется....

Дамачка з кацінай пыскай,  партрэтам сваім увасабляючая надзею на вяртанне, вісіць АКУРАТ НА МЕСЦЫ, дзе вісеў перад тым, як з’ехаць у Мінск, партрэт беларускага лідэра Аляксандра Лукашэнкі ў адзенні часоў Францыска Скарыны Пражскага. Так сказаць, замяшчае.

 

На выставе Нікаса Сафронава зрабілі тры памылкі Дзве з іх граматычна-культуралагічныя, адна этычная (фота)

 

Прадавачка выставачных квіткоў, якая прадстаўляе выстаўшчыка, патлумачыла, што “сёння з ранку Нікас Сафронаў прыняў рашэнне падараваць партрэт Аляксандру Рыгоравічу. Той пагадзіўся, партрэт знялі з цвічка і павезлі ў Мінск”.

Дык у чым памылка?

Яе патлумачыла адна з наведніц выставы. Назвалася яна Тамарай. “Гэта несумленна. Партрэт бачыла ў інтэрнэце, хацела побач сфатаграфавацца. А яго знялі. Навошта я столькі грошай аддала”.

Праўда, Тамара не стала патрабаваць  вярнуць грошы. Хоць яны і не малыя, 70 тысяч. Але жанчыне можна паспачуваць. Праўду кажа: “Мог бы атрымальнік падарунка пачакаць да канца выставы. Або маглі б павесіць рэпрадукцыю ці эскіз з тлумачэннем, што арыгінал падараны. Было б зразумела. А так – не паважаюць брэстаўчан”. 

На выставе і так ажыятажу не было. “З учора да сёння ў абед чалавек 50 прыйшло паглядзець”, – сказалі на выхадзе з музея. А цяпер будзе, пэўне ж, яшчэ менш.

 

На выставе Нікаса Сафронава зрабілі тры памылкі Дзве з іх граматычна-культуралагічныя, адна этычная (фота)