Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
27
март 2014

У Пружанах аднавілі магілу доктара Пацэвіча

У Пружанах аднавілі магілу доктара Пацэвіча - фота

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

 

У Пружанах аднавілі магілу доктара ПацэвічаЯго імя насіла раней адна з цэнтральных вуліц горада.

 

 

Магіла апынулася ў татальным заняпадзе. А напачатку адыйшоў у забыццё сам доктар. Атрымалася так таму, што Заходнюю Беларусь вызвалілі ў адпаведнасцю з пактам Молатава-Рыбентропа, і фактычна ўсе вуліцы былі  пераназваныя ў гонар новых герояў. Праз якіх паўвека апынулася, што новыя героі не заўсёды былі такімі ў рэальнасці. 

 

В Пружанах не ухожена могила врача, имя которого носила улица города - фото

 

Але за гэты час доктара Аўгусціна Пацэвіча, які за свае 78 гадоў жыцця займеў добрую славу ў месцічаў, паспелі забыць. Ягоная магіла заняпала, на ёй вырасла да ўражвальнай таўшчыні  і нават паспела засохнуць  хвойка. Акурат да яе нехта прыбіў драўляны крыж з магілы доктара, які  валяўся на зямлі.

 

В Пружанах не ухожена могила врача, имя которого носила улица города - фото

 

“Актывісты беларускага культурніцкага руху прыбіраюць могілкі, як могуць. Зрабілі на магіле доктара невялікую бетонную акантоўку, чысцілі ад кустаўя, смецця. Але сродкаў у нас няма, так што абмяжоўваліся гэтым”, – кажа жыхарка Пружан Тарэса Жэгалава.

 

У Пружанах аднавілі магілу доктара Пацэвіча - фота

 

Нядаўна на магіле ўсталявалі новы жалезны крыж з таблічкай з неіржавеючай сталі. Рабіў яго мясцовы майстар.  Паколькі сродкі на працу знойдзеныя Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, то і надпіс зроблены па-польску. 

 

У Пружанах аднавілі магілу доктара Пацэвіча - фота

 

В Пружанах не ухожена могила врача Августина Пацевича, имя которого носила улица города

У Пружанах чыгунную агароджу помніка расійскаму афіцэру Бергу здалі ў пункт прыёму металу