Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

 
22
дек 2023

Митрополит Юзеф Станевский поздравил белорусских католиков с Рождеством

stanevskij m

 

TOMIN.BY     

Глава Римско-католической церкви (РКЦ) в Беларуси, митрополит Минско-Могилевский Юзеф Станевский поздравил белорусских католиков с Рождеством. В рождественском послании архиепископ отметил, что в жизни каждого человека есть что-то из событий на Вифлеемском «постоялом дворе», где начинались новозаветные времена.

И верующим нужен новый взгляд на собственную жизнь, чтобы приблизиться к библейской истине и событиям Вифлеемской ночи. 

Напомним, Рождество – один из главных христианских праздников, установленный в честь рождения Иисуса Христа. Римско-католическая церковь празднует его по григорианскому календарю – в ночь с 24 на 25 декабря. Праздничную мессу из минского Архикафедрального собора Пресвятой Девы Марии, которую возглавит глава Римско-католической церкви в Беларуси Юзеф Станевский, покажет Первый канал Белорусского телевидения. Начало трансляции запланировано на 22.20 в воскресенье, 24 декабря. После окончания службы в 00.05 25 декабря будет прямое включение из Ватикана.

 

 

 

 

Полный текст рождественнского послания митрополита Минско-Могилевского Юзефа Станевского, опубликован на сайте костела. В нем говорится:

«Хрыстус нарадзіўся — Бог аб’явіўся! Уславім Яго!» Гэтая радасная вестка гучыць сёння па ўсім свеце, а яе вестуном з’яўляецца Каталіцкі Касцёл, які вуснамі духавенства чыніць яе актуальнай у сэрцах вернікаў. Менавіта вестка аб нараджэнні Божага Сына з’яднала нас, прысутных сёння ў святынях нашай архідыяцэзіі, а таксама ўсіх тых, хто далучаецца да святкавання Божага Нараджэння. Дарагія вернікі, таму і я, ваш брат і біскуп, з радасцю абвяшчаю праўду аб Нараджэнні Пана: Бог стаў чалавекам, Ён прыйшоў, каб пасяліцца сярод нас. Бог не дзесьці далёка ад нас — Ён блізка! Імя «Эмануэль» азначае «Бог з намі». Ён не Хтосьці невядомы — у Яго ёсць бачнае аблічча, і гэта твар Езуса Хрыста. 

Мае дарагія, абвяшчэнне таямніцы Божага Нараджэння — заўсёды новае і актуальнае, заўсёды дзіўнае і радаснае, таму што яно пераўзыходзіць усе нашыя самыя смелыя спадзяванні. 

Перш за ўсё таму, што гэта не проста чутка, а сапраўдны факт; гэта падзея, аб якой распавялі нам вартыя даверу сведкі, што на свае вочы ўбачылі Езуса з Назарэта. Знаходзячыся побач з Ім, назіраючы за Яго сталеннем, Яго дзеяннямі і слухаючы Яго словы, сведкі Евангелля прызналі Езуса Хрыста Месіяй. Убачыўшы Яго ўваскрослым пасля ўкрыжавання, яны цалкам пераканаліся, што Хрыстус, сапраўдны Чалавек, які паходзіць ад Айца, поўны ласкі і праўды (пар. Ян 1, 14). 

Браты і сёстры, «Слова сталася целам»! Слова і цела — гэта дзве супрацьлеглыя рэальнасці, таму слушна ў свой час Папа Бэнэдыкт XVI задаў пытанне: «Як можа вечнае і ўсемагутнае Слова стаць слабым і смяротным чалавекам?» Адказ ёсць толькі адзін: так учыніла Любоў. Той, хто любіць, хоча ўсім дзяліцца са сваім любым, хоча быць у еднасці з ім. Таму ў Святым Пісанні паказваецца доўгая гісторыя любові Бога да свайго народа; любові, якая, па словах святога Яна Паўла II, «дасягнула сваёй вяршыні ў Езусе Хрысце». 

«Слова сталася целам…» Святло гэтай праўды адкрываецца кожнаму, хто прымае яе з вераю, бо гэта вялікая таямніца любові. Святло Божага Нараджэння праліваецца на ўсіх, хто адкрыты на шчырую любоў. Так было ў бэтлеемскую ноч, так ёсць і сёння. 

Уцелаўленне Сына Божага — гэта падзея, якая адбылася ў канкрэтны момант гісторыі, але ў той жа час выходзіць па-за яе межы. Папа Францішак, разважаючы аб гэтай праўдзе, піша: «Сярод ночы гэтага свету запальваецца новае святло, бачнае простым позіркам веры, лагодным і пакорным сэрцам чалавека, які чакае Збаўцу». І гэта не проста факт, які адбываецца сам па сабе, незалежна ад нас: прыняцце гэтай Праўды патрабуе нашай веры — нашага «так», выказанага сэрцам. 

Браты і сёстры, чаго сапраўды шукае нашае сэрца, як не Праўды? Яе шукае кожнае дзіця, задаючы бацькам і выхавацелям шматлікія пытанні; яе шукае малады чалавек, які жадае знайсці глыбокі сэнс жыцця; яе шукаюць усе мужчыны і жанчыны, імкнучыся спраўляцца са сваімі абавязкамі ў сям’і і на працы; яе шукае кожны пажылы чалавек, каб мець адчуванне паўнаты зямнога існавання. 

«Слова сталася целам…» Штогадовае святкаванне ўрачыстасці Божага Нараджэння — гэта святло для народаў, для супольнага шляху чалавецтва. «Эмануэль» — Бог з намі — прыйшоў як Кароль справядлівасці і спакою. Як мы ведаем, Яго валадарства не з гэтага свету, але яно важнейшае за ўсе зямныя валадарствы. Гэта як «закваска» для чалавецтва: калі б яе не было, не было б той магутнай сілы, якая кіруе намі ў супрацоўніцтве дзеля агульнага дабра і ў самаахвярным служэнні бліжняму. Вера ў Бога, які пажадаў падзяліцца з намі сваёй любоўю, пастаянна заахвочвае нас да ўдзелу ў гэтай Божай гісторыі збаўлення. Давайце разам сузіраць гэтую вялікую таямніцу любові; няхай нашыя сэрцы будуць асветленыя святлом, якое ззяе ў Бэтлеемскіх яслях. Няхай святло Божага Нараджэння зноў заяснее і натхніць нас да пошукаў справядлівага і мірнага суіснавання. Няхай пасланне прыйсця Эмануэля, што абнадзейвае, супакоіць усялякі боль і суцешыць кожнага з нас у цяжкіх выпрабаваннях, даючы сілы і надзею на будучыню ўсім людзям добрай волі. 

Браты і сёстры, святы Божага Нараджэння і наш актыўны ўдзел у іх, перыяд Калядаў можа стаць своеасаблівым «пятым Евангеллем», якое мы пішам жыццём веры ў сённяшнім свеце. Давайце рабіць гэта мужна, нават калі здараюцца памылкі! Давайце абвяшчаць свету Евангелле праз нашыя працягнутыя далоні ва ўчынках міласэрнасці, згодна з наказам Хрыста: «Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (Мц 25, 40).

 

Божае Нараджэнне — гэта ўнікальная ўрачыстасць для сям’і

 

Гэта не свята прыбранай ялінкі ці зімовага сонцастаяння. Бог стаў Чалавекам, каб размаўляць з намі як Чалавек. Божае Нараджэнне — гэта найвялікшая падзея ў гісторыі чалавецтва, якой мы, вернікі, павінны быць заўсёды вернымі вестунамі. Мы павінны бараніць яе ад усялякіх спроб секулярызацыі, бо, хоць нараджэнне Месіі было вельмі чаканым, але яно поўнілася цяжкасцямі і выпрабаваннямі для Марыі і Юзафа: у Бэтлееме не было месца для Святой Сям’і, якая чакала нараджэння Езуса. Сын Божы, прыйсце якога прадвяшчалі старазапаветныя прарокі, не быў запрошаны ўвайсці ў гэты свет. Людзі не распазналі знакаў часу, знакаў прыйсця Месіі, і таму не клапаціліся аб тым, каб падрыхтаваць Яму месца ў сваіх дамах і ў сэрцах. У шумным «заездзе» чалавечага жыцця ўсе былі занадта занятыя сваімі справамі, каб заўважыць прыйсце Божага Сына. Падзеі ў Бэтлееме ў святую ноч з’яўляюцца жывым і яскравым сведчаннем таго, што Пан Бог, якога людзі заўсёды ўспрымалі як «далёкага, пагружанага ў вечнасць на вышынях», увайшоў у гісторыю чалавецтва абсалютна незаўважаным. Месцам свайго нараджэння Ён выбраў убогі хлеў на ўскраіне чалавечага жыцця і паўсядзённых справаў. Таму Ён і сёння выбірае месцы далей ад людскога шуму, ад крыкаў і спрэчак аб тым, хто важнейшы і ў каго больш правоў. Бог выбраў месца, дзе пануе цішыня, дзе ніхто нікога не прыгнятае, дзе выразна чуваць Яго ціхі голас

Мае дарагія вернікі, у жыцці кожнага з нас ёсць нешта ад таго бэтлеемскага «заезду». Каб зразумець і адчуць Бога, які прыходзіць да нас, мы павінны перажыць навяртанне, у нас павінна адбыцца духоўная перамена. Нам патрэбны новы погляд на ўласнае жыццё, неабходна адбудаваць і ўмацаваць асновы нашага жыцця, каб не разбурыўся дом нашага чалавечага існавання. Час абвяшчэння Добрай Навіны не можа скончыцца з завяршэннем нашага святкавання Божага Нараджэння. 

Несці ў свет Евангелле і практыкаваць яго неабходна кожны дзень: бацькі павінны рабіць гэта сваім адказным клопатам аб каталіцкім выхаванні дзяцей; моладзь і дзеці — вернасцю ў сяброўстве з Езусам і сумленным выкананнем сваіх абавязкаў; хворыя і церпячыя — ахвяраваннем сваіх цяжкасцяў Богу і яднаннем з Ім; урэшце, усе мы павінны старацца жыць згодна са сваім сумленнем і пакліканнем. 

Давайце пісаць нашае «пятае Евангелле» з мужнасцю, нават калі здараюцца памылкі. Бог і сёння прыходзіць да чалавека, хоць, многія яшчэ не ведаюць пра гэта, як і ў Бэтлееме. Давайце прынясем гэты дар туды, дзе яго ніхто не чакае, на перыферыю чалавечага існавання, бо дзе б ні жыў чалавек, туды хоча прыйсці Бог, і Ён робіць гэта праз шлях нашага чалавечага сведчання веры. 

Злітуйся, нябесны Сыне,

З нашай бацькаўшчыны мілай!

Хто жыве ў Тваёй краіне,

Ахіні святлом і сілай. 

Абмінае хай навала

Нашы вёскі з гарадамі,

Калі Слова Целам стала,

Нарадзіўшыся між намі! 

(Францішак Карпіньскі, песня пра Божае Нараджэнне) 

Свае пажаданні на радаснае святкаванне Урачыстасці Нараджэння Пана і на ўвесць Новы 2024 год падмацоўваю пастырскім благаслаўленнем  у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.