Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
25
сен 2015

250 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Агінскага: новая кніга Леаніда Несцярчука аб вялікім кампазітары

 

TOMIN.BY

2015 год абвешчаны ЮНЕСКА годам Міхала Клеафаса Агінскага. А сёння, 25 верасня, святкуецца 250-годдзе з дня нараджэння вялікага кампазітара, грамадскага і палітычнага дзеяча ВКЛ, Польшчы і Расійскай імперыі, дыпламата і мемуарыста.

Міхал Клеафас нарадзіўся 25 верасня 1765 года. Доўгі час жыў і тварыў у Залессі на Смаргоншчыне ў сваім адноўленым палацы, які яшчэ пры жыцці атрымаў назву “Паўночныя Афіны”. У чыне кіраўніка фінансавай Камісіі ВКЛ Агінскі тройчы пабываў у Брэст-Літоўску ў якасці ўрадавага кантралёра мытняў на памежжы Расійскай імперыі і Рэчы Паспалітай.

 

 

Міхал Клеафас Агінскі, аўтар сусветна вядомых паланезаў, быў паслом Сойму Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Касцюшкі. Пазней атрымаў ад расійскага цара дараванне і шматлікія пасады. Падаў цару праект аб узнаўленні Вялікага Княства Літоўскага. Паколькі яго дзейнасць на карысць радзімы  не прынесла пладоў, выехаў у эміграцыю.

У гонар юбілея Агінскага ў Беларусі праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя кампазітару. 25 верасня музыка знакамітага кампазітара гучыць на музычных вечарах ва ўстановых культуры Беларусі. У чэрвені ў Акадэміі навук Беларусі адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя, 23-24 верасня прайшла такая ж канферэнцыя ў адноўленым Залескім палацы.

Сімвалічна, што год Агінскага пачаўся, менавіта, у Брэсце - культурнай сталіцы Беларусі. Упершыя дні 2015 года (10 студзеня) на XXVII Міжнародным фестывалі “Январские музыкальные вечера” у Брэсце паказалі нацыянальную оперу "Міхаіл Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”.

Летам 2015 года у Брэсцкай друкарні выйшла кніга берасцейскага гісторыка Леаніда Несцярчука “Міхал Клеафас Агінскі. Ліцвін, Патрыёт, Творца”. Яе прэзентацыя ўжо прайшла ў Брэсце і Мінску і выклікала зацікаўленасць з боку навукоўцаў і інтылігенцыі.

Навуковец з Брэста Леанiд Несцярчук - фота

Сёння, 25 верасня, Леанід Несцярчук прадстаўляе свой твор у Залессі, Маладзечне, а затым - на адкрыцці міжнароднай мастацкай выставы ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску.

Паўторную прэзентацыю кнігі ў Брэсце Леанід Несцярчук плануе правесці 2 кастрычніка ў 16.00 у гасцінным зале кафэ “Маяк” па вул. Леніна, 50. Аўтар запрашае брастаўчан наведаць гэта мерапрыемства, каб разам адзначыць свой 70-гадовы юбілей, паслухаць словы аб вялікім кампазітары Агінскім і яго цудоўную музыку.

 

Навуковец з Брэста знайшоў у італьянскіх архівах невядомыя лісты, датычныя Міхала Клеафаса Агінскага