У аўторак, 31 мая, пройдзе прэзентацыя новай кнiгi Яўгена Бяласiна “Шчупакабра”.
Новая кнiга, па словах аўтара, - гэта аўтабіяграфічная нізка нявыдуманых прыгод, а парой і авантурных здарэнняў ды амурных гісторый без намёку на рыбу амур. У кнiзе пачынальнікi і спанатраныя рыбакi знойдуць прыёмы выраблення інвентару, спосабы лоўлі трафеяў, рэцэпты гатавання, змогі выжывання ў прыродзе.
«Таксама гэта біяграма Паперні, Сяльца, Лясной, Ясельды, Зяльвянкі ды іншых вадаёмаў і рэк Заходняй Беларусі. Апошнія раздзелы кнігі напісаныя з выкарыстаннем матэрыялу журналісцкіх расследаванняў, якія на Усебеларускім конкурсе экалагічнай журналістыкі 2016 года былі прызнаныя міжнародным журы лепшымі», - рассказаў TOMIN.BY аўтар.
Пробы папярэдняга чытання кнігі можна зрабіць у кнігарнях “Іскра”, “Дружба” і “Белкніга”, а таксама ў абласной бібліятэцы.