Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

 
12
дек 2013

Птушкай 2014 года ў Беларусі стала зязюля звычайная

 

 

TOMIN.BY

Птушкай 2014 года ў Беларусі грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) абрала зязюлю звычайную.

Традыцыйна, у рамках кампаніі "Зязюля – птушка 2014 года" будзе арганізаваны шэраг конкурсаў і мерапрыемстваў, мэта якіх не толькі прыцягнуць увагу да праблем гэтага віду, але і змяніць ягоны адмоўны "імідж", паведамiлi TOMIN.BY у Грамадскай арганізацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны"

“Зязюлю птушкай  2014 года выбралі не выпадкова. Мы стараемся акцэнтаваць увагу на тых птушках, якія вядомыя шырокаму колу людзей і маюць пэўныя прыродаахоўныя патрэбы. Тады кампанія ня толькі дасць мажлівасць усім ахвотным удзелу ў конкурсах і мерапрыемствах, але і будзе спрыяць захаванню віда”, - адзначыла Ганна Трафімчук, супрацоўнік па развіцці АПБ.

 

 

У 2013 годзе Беларусь далучылася да міжнароднай праграмы па спадарожнікавым сачэнні за звычайнай зязюляй. З дапамогай спецыяльных датчыкаў, якія замацоўваюцца на птушках, можна атрымаць інфармацыю пра іх месцазнаходжанне ў рэжыме рэальнага часу, што дазваляе вызначыць шляхі міграцыі і месца зімоўкі. Такі метад дазваляе даведацца больш пра гэты, здавалася б, звычайны від. На пяці беларускіх зязюлях ужо  з’явіліся датчыкі, а ў новым годзе плануецца далучыць да сачэння яшчэ десяць птушак.

“Лічыцца, што зязюлі – нашы птушкі, беларускія. Але ў Беларусі яны праводзяць толькі тры месяцы ў год. Большую частку года яны мігруюць альбо знаходзяцца на зімоўцы ў Афрыцы.  Таму праз  зязюлю мы хочам яшчэ раз звярнуць увагу на значнасць міграцый і зімовак для птушак. На тое, што захаванне міграцыйных відаў мажліва толькі ў трансгранічным кантэксце”, - распавёў Віктар Фянчук, дырэктар АПБ.

Колькасць зязюлі ў Еўропе скарачаецца ў сувязі са зменай практык вядзення сельскай гаспадаркі. У Беларусі сітуацыя лепш, таму нашыя дадзеныя дазволяць лепш зразумець асаблівасці біялогіі гэтага незвычайнага віда і тыя фактары, што ўплываюць на яго дабрабыт.

9 студзеня адбудзецца заалагічны чацвер, на якім Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і каардынатар праграммы па спадарожнікавым сачэнні за зязюлямі раскажа пра птушку года і праект. Мерапрыемства пройдзе ў НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах (вул.Акадэмічная, 27).

10 цікавых фактаў пра зязюлю:


1. Кукуе толькі самец. Голас самкі падобны да чалавечага рогату.
2. Самкі маюць дзве морфы – шэрую і рудую.
3. З-за завостраных крылаў і паласатага малюнка на жываце падчас палёту зязюля падобна да драпежнай птушкі. Дзякуючы гэтаму самец зязюлі палохае птушку-гаспадара гнязда, а ў гэты час самка падкідвае яйка.

4. Зязюле хапае ўсяго 10-16 секунд, каб падкласці яйка ў гняздо.
5. Зязюля падкідвае яйкі ў гнёзды не ўсім відам птушак, але спіс "ахвяраў" налічвае больш за 100 відаў.
6. Падкінутыя яйкі амаль супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда. Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці ад 8 да 25 яек, праўда, на кожныя 5 падкінутых яек вырастае толькі адно птушаня.
7. Час ад адкладкі яек да вылуплення птушанят у зязюлі менш, чым тых, у чыіх гнёздах яны знаходзяцца.
8. Зязюля – дальні мігрант. Узімку яна ляціць у Афрыку. Ляцяць птушкі часцей за ўсё не чарадой, а паасобку.
9. Зязюлі ядуць вусеняў, пакрытых валаскамі, якіх іншыя птушкі не чапаюць. Так адбываецца з-за таго, што валаскі упіваюцца ў асаблівае пакрыццё сценак страўніка птушкі, а потым гэта пакрыццё выводзіцца са страўніка разам з валаскамі.
10. У паданнях шматлікіх народаў зязюля з’яўляецца сімвалам дабрабыту.

Фота прадастаулена АПБ.

Птицу 2017 года выберут 23 января будущего года на XIX съезде АПБ

Черный стриж – птица 2012 года Беларуси

 Ушастая сова – птица 2015 года Беларуси

Нацбанк Беларуси выпустил в обращение памятные монеты "Вушатая сава" из серии "Птушка года"