![]() |
Яўген БЯЛАСІН для TOMIN.BY
“Геній, якога праваронілі” (азначэнне ягонага вучня Канстанціна Калодзіча), не меў пры савецкай рэчабыльнасці вялікіх рэгалій, бо быў, карыстаючыся сённяшнім тэрмінам, непаліткарэктным: спяваў у царкоўным хоры, а ў вайну “быў на акупаванай тэрыторыі”.
В Бресте проходит выставка работ Николая Чурабо, посвященная 100-летию художника
Мікалай Чураба. Аўтапартрэт.
Ці меншым стаў ад гэтага ягоны талент, мяркуйце па гэтай падборцы партрэтаў. А ландшафтны жывапіс, нацюрморты, жанравы жывапіс схадзіце ацаніць самі.
Аўтапартрэты Мікалая Чурабы.
Натуршчык са сваім партрэтам праз трыццаць гадоў: зяць Чурабы мастак Анатоль Скамарошчанка.
Муж малодшай дачкі Чурабы Анатоль Скамарошчанка пагадзіўся сфатаграфавацца побач са сваім партрэтам 1984 года, які быў задуманы як партрэт Ісуса Хрыста, аднак не быў падпісаны так найхутчэй з меркаванняў той самай паліткарэктнасці, – каб лішні раз “не дражніць гусей”.
Гэта адна з самых вядомых прац Мікалая Чурабы. І сёння фактурны і прадстаўнічы, спадар Скамарошчанка кажа, што не лёсіла яму (або не злёсіла белрэжысёрам, бо не цюкнула ў галаву запрасіць ?) зняцца ў ролі якога-небудзь караля або князя.
“Толькі раз далі ролю палкоўніка вермахту, ды і тое вобмільгам прайшло, эпізодам секундным. Можа, так яно і добра, у ТАКОЙ ролі”, – распавёў сваяк Чурабы на фотасесіі.
Дзеля стогадовага юбілею зрабілі каталог твораў мастака. Грошы даў Брэсцкі аблвыканкам. З уласнай інфармацыі, 20 каталогаў безвыплатна перадалі сямейнікам мастака.
Партрэты алоўкам.
Партрэт украінца.